Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

ЭКСКУРСІЯ Ў ЭТНАГРАФІЧНЫ МУЗЕЙ.

Дата: 16 мая 2017 в 10:07

ЭКСКУРСІЯ Ў ЭТНАГРАФІЧНЫ МУЗЕЙ.

Добры дзень,паважаныя госці! Запрашаем вас ў нашу беларускую хату. Архітэктурнае аблічча жылля заўседы адлюстроўвае ўзровень цывілізацыі,лад жыцця і побыт народа.Асноўным матэрыялам для будаўніцтва жылля да нядаўняга часу было дрэва. Зруб жылля ўзводзілі з сасновых,радзей яловых бярвен.Жылле лічылася святым месцам.

         Разнастайныя рэчы хатняга ўжытку,падсобны інвентар,мэбля,адзенне,посуд займалі ў сістэме свае звыклае месца,размяшчаліся ў пэўнай паслядоўнасці і парадку.

         Хата мела высокі парог і нізкія дзверы,што паварочваліся ў драўляных петлях. Парог лічыўся мяжой абжытай прасторы,што знаходзілася пад аховай духаў.

Не прынята было вітацца і падаваць руку цераз парог.Народнае павер’е не дазваляла наступаць або садзіцца На парог,каб не наклікаць хваробы і няшчасцяў.У першы раз малады муж павінен быў унесці на руках цераз парог сваю жонку,каб яна была прыязна прынята хатнімі духамі.

         Справа,радзей злева ад парога стаяла глінабітная печ. Зрубная аснова ўтварала знутры свабодны прамежак (падпечча),дзе трымалі розныя нехадавыя рэчы, а ў зімовыя маразы-свойскую птушку.У верхняй частцызнаходзіўся прыпечак. На прыпечку была ямка-ніша,

куды зграбалі частку гарачага вуголля, закрываючы яго слоем попелу.У гэтым стане вуголле захоўвалася круглыя суткі і выкарыстоўвалася ў якасці запалак. Калі вугалі гаслі,гэта лічылася кепскай прыкметай.

Верхняя частка печы(ляжанка) уяўляла сабой роўную  пляцоўку, служыла месцам адпачынку, выкарыстоўвалася таксама для сушкі адзення, лекавых траў, ягад,зерня.

         Сучасныя печы будуюць з абпаленай цэглы, часам абліцоўваюць кафляй.

         У кутку паміж парогам і печчу размяшчаўся качарыжнік, месца пячнога інвентару-качаргі, вілак для гаршкоў, мятлы. З другога боку печы, уздоўж глухой сцяны ўладкоўвалі шырокі памост з матрацам, пуховымі падушкамі і коўдрай ці ложак.

         Ніжэй вокнаў уздоўж 2 сцен цягнуліся доўгія лавы, якія сыходзіліся ў покуці.Покуць-самае шаноўнае месца ў хаце. Яна выконвала функцыю іканастаса. Тут віселі абразы, убраныя чыстымі ўзорнымі ручнікамі, пасля зажынак сюды ўрачыста ставілі першы нажаты сноп.

У час вяселля на покуці, пад Богам, садзіліся маладыя.

На покуці стаяў стол, засланы чыстым абрусам.Тут заўседы пакідалі хлеб-соль, прыкрыты ручніком ці абрусам.

         У зімовы час сялянская хата ператваралася ў свайго роду фальклорны клуб. Тут збіралася моладзь на вячоркі, гульні, песні чаргаваліся з прадзеннем, ткацтвам, вышываннем, вязаннем. Дзяўчаты вучыліся прасці ўжо з сямігадовага ўзросту. Самапрадка(калаўрот) складалася з кола, педалі, якой кола прыводзілася ў рух, і прадзільнага аппарата. Апошні складаўся са стрыжняў, размешчанай на ім шпулькі для намотвання пражы і маленькіх калесікаў, злучаных пры дапамозе шнуроў з вялікім колам.

         Для прадзення кудзелі існавала прасніца.На Беларусі бытавалі 4 асноўныя тыпы: лапатападобная, грэбень,рагулька, кій. Перад вамі –лапатападобная.

         Тут жа ставілі кросны для ткацтва. Найбольш важныя часткі кроснаў-ставы(апорны каркас), на якіх мацаваліся навоі(для асновы і тканіны); ніты, у якія прапускаліся ніткі асновы; берда з набіліцамі для прыбівання ўтку; панажы, кацёлкі для прывядзення ў рух нітоў

і ўтварэння зева пры тканні.

         Ткалі вельмі прыгожыя рэчы:ручнікі, посцілкі,адзенне. Посцілкі выкарыстоўваліся для накрывання,засцілання ложкаў, у якасці дываноў і коўдраў.

         Ручнік-прадаўгаваты кавалак тканіны абрадавага і экаратыўнага прызначэння. Шырыня звычайна 25-45 см, даўжыня 1-3 м.Ручнікі былі абавязковым атрыбутам у вясельных, радзінных і іншых абрадах. Ручнікі ткалі на кроснах, аздаблялі ўзорыстым натыканнем, вышыўкай, вязанымі і плеценымі карункамі,прошвамі,  махрамі.

         Адзенне заўсёды адлюстроўвае пануючы стыль і  моду, індывідуальны густ, псіхалогію чалавека,яго фізічны стан, узрост, сямейнае становішча, этнічную, сацыяльную і прафесійную прыналежнасць. Адзенне падзяляецца на мужчынскае, жаночае, дзіцячае. Традыцыйны комплекс мужчынскага адзення складалі

доўгія, амаль да каленяў, кашуля і штаны з даматканага палатна натуральнага(белага) колеру. Кашулю насілі навыпуск паверх штаноў пад пояс.

         Традыцыйны жаночы комплекс складалі доўгая палатняная кашуля(сарочка), спадніца(або андарак), фартух, безрукаўка.

         Інтэр’ер сучаснага жылля сінтэзуе ў сабе дасягненні культуры і вытворчасці, якія спалучаюцца з выпрабаванымі ў мінулым спосабамі мэбліроўкі, убранства і мэтазгоднай расстаноўкай хатніх рэчаў.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.