Новости проекта
Перенос и удаление уроков
Внесение изменений в личные данные
Поздравляем с Днем учителя!
Голосование
Как Вам новый сайт?
Всего 45 человек

Этнаграфічны музей

Дата: 12 мая 2017 в 10:15, Обновлено 16 мая 2017 в 11:40

АД ПРАДЗЕДАЎ СПАКОН ВЯКОЎ
МНЕ ЗАСТАЛАСЯ СПАДЧЫНА;
ПАМІЖ СВАІХ І ЧУЖАКОЎ
ЯНА МНЕ ЛАСКАЙ МАТЧЫНАЙ…
                               
                                    ЯНКА КУПАЛА

Сёння школа выконвае сваю асноўную грамадскую функцыю – выхаванне чалавека.

  Не выпадкова ў Законе Рэспублікі Беларусь “Аб агульнай сярэдняй адукацыі” сярод асноўных накірункаў выхаваўчай работы ў агульнаадукацыйных установах называюцца наступныя:

Ø фарміраванне духоўна і маральна сталай, творчай асобы на аснове нацыянальных і агульначалавечых каштоўнасцей;

Ø выхаванне грамадзяніна і патрыёта;

Ø выхаванне павагі да сябе і іншых людзей, сям`і, традыцый і звычаяў беларускага народа.

  У мэтах павышэння эфектыўнасці грамадзянска-патрыятычнага выхавання ў 1991 годзе было прынята рашэнне аб стварэнні ў Мормальскай сярэдняй школе этнаграфічнага музея

З мэтай вывучэння Бацькаўшчыны, азнаямлення з яе славутымі і памятнымі мясцінамі, вядомымі землякамі нашай вескі наладжваюцца паходы і экскурсіі вучняў. Вучнямі быў сабраны матэрыял аб гісторыі чыгункі, якая праходзіць праз вёску; аб вядомых земляках нашай вёскі; аб гісторыі школы.
     Матэрыялы размешчаны на стэндах музея.

Профіль музея школы гістарычны.
 У дзейнасці  музея свая мясцовасць вывучаецца рознабакова: праз гісторыю, культуру.
  Знаёмяцца ў ім  як з матэрыяльнай культурай (жыццё, прылады працы, адзенне, хатняе начыненне), так і духоўнай (звычаі, святы, абрады, легенды, песні)
  Усе экспанаты музея вучні школы, разам з бацькамі і педагогамі, збіралі ў в. Мормаль і яе наваколлі. Зараз у музеі налічваецца каля 110 экспанатаў.

 

 

Знаёмства з гісторыяй свайго краю выклікае жаданне захаваць спадчыну, пакінуць добры след аб сабе, даведацца пра мінулыя пакаленні, гонар за працавітасць нашых бацькоў, дзядоў і прадзедаў.

  У музеі вучні часта збіраюцца, каб паказаць і паглядзець беларускія абрады і звычаі

 

 

Без мінулага няма ні сучаснага, ні будучага. Мінулае – гэта пачатак. Сучаснае і будучае – працяг. Мінулае – гэта карані. Сучаснае – само дрэва, а будучае – плод. І як дрэва і плод немагчымы без каранёў, так сучаснае і будучае немагчыма без мінулага, без памяці, без спадчыны

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.